адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беластоцкай вобласьці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Парэ́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беластоцкай вобласьці БССР. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка (афіцыйна — вёска) Парэчча.
Парэцкі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | раён Беларусі і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Парэчча |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
Дата скасаваньня | 25 лістапада 1940 |
Месцазнаходжаньне | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Быў створаны 15 студзеня 1940 году. Тэрыторыя раёну складала 1405 км² з насельніцтвам 21 500 чалавек.
12 кастрычніка 1940 году раён падзелены на 1 пасялковы (Друскеніцкі) і 10 сельскіх саветаў (Берштаўскі, Друскеніцкі, Ліхачаўскі, Марцінканцаўскі, Мошчніцкі, Наварудзкі, Парэцкі, Плябанішкаўскі, Прывалкаўскі, Шгелярскі).
На поўначы раён межаваў зь незалежнай Летувіскай Рэспублікай.
У другой палове 1940 году частка раёну разам з Друскенікамі была перададзеная новаўступілай у Савецкі Саюз Летувіскай ССР. Друскеніцкі, Марцінканцаўскі, Мошчніцкі і Шгелярскі сельсаветы ўвайшлі ў склад Аліцкага павету.
У выніку 25 лістапада 1940 году раён быў скасаваны, а пазасталая частка была падзеленая паміж Гарадзенскім (Ліхачоўскі, Парэцкі, Плябанішкаўскі і Прывалкаўскі сельсаветы) і Скідзельскім (Берштаўскі і Наварудзкі сельсаветы) раёнамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.