![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/79/Male_and_female_pheasant.jpg/640px-Male_and_female_pheasant.jpg&w=640&q=50)
Плоцевы дымарфізм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Палавы дымарфізм (ад стар.-грэц. δι- — «два», па-старажытнагрэцку: μορφή — «форма») — анатамічныя адрозненьні паміж самцамі і самкамі аднаго і таго ж біялягічнага віду, ня ўлічваючы палавых органаў. Палавы дымарфізм можа выяўляцца ў розных фізычных прыкметах, напрыклад:
- Памер. У сысуноў і многіх відаў птушак самцы больш буйныя і цяжкія за самак. У земнаводных і суставаногіх самкі, як правіла, буйнейшыя за самцоў.
- Валасяное покрыва. Барада ў мужчын, грыва ў ільвоў або бабуінаў.
- Афарбоўка. Колер апярэньня ў птушак, асабліва ў качыных.
- Скура. Характэрныя нарасты або дадатковыя ўтварэньні, такія як рогі ў аленевых, грабеньчык у пеўняў.
- Зубы. Біўні ў самцоў індыйскага слана, больш буйныя іклы ў самцоў маржоў і дзікоў.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/79/Male_and_female_pheasant.jpg/320px-Male_and_female_pheasant.jpg)
Некаторыя жывёлы, першым чынам рыбы дэманструюць палавы дымарфізм толькі падчас спарваньня. Паводле адной з тэорыяў, палавы дымарфізм выяўлены тым больш, чым больш рознымі зьяўляюцца ўклады абодвух полаў у догляд за нашчадствам. Таксама ён зьяўляецца паказчыкам узроўню палігаміі.