Прага
Сталіца Чэхіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Прага (па-чэску: Praha, мянушка: Прага, маці гарадоў) — сталіца і найбуйнейшы горад Чэхіі, чатырнаццаты паводле велічыні горад у Эўрапейскім Зьвязе. Горад месьціцца на рацэ Вэлтава ў гістарычным рэгіёне Багемія. Прага таксама зьяўляецца гістарычным цэнтрам рэгіёну Багемія. Горад месьціцца ў паўночна-заходняй частцы краіны на рацэ Вэлтава, у Празе пражываюць каля 1,24 млн чалавек, у той час як з улікам прадмесьцяў можна налічыць амаль 2 мільёны чалавек[1]. Да цяперашняга выгляду разьвівалася адзінаццаць стагодзьдзяў. Цяпер месьціцца на тэрыторыі ў 496 квадратных кілямэтраў. Прага ўтварае адзін з чэскіх адміністрацыйных рэгіёнаў — край Прагу, а таксама зьяўляецца сталіцай Цэнтральначэскага краю.
Прага | |||||
чэск. Praha | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | IX стагодзьдзе | ||||
Краіна: | Чэхія | ||||
Мэр: | Bohuslav Svoboda[d] | ||||
Плошча: | 496 км² | ||||
Насельніцтва (2014) | |||||
колькасьць: | 1 243 201 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2506,45 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 2 | ||||
Паштовыя індэксы: | 100 00 — 199 00 | ||||
Нумарны знак: | A | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°5′15″ пн. ш. 14°25′17″ у. д. | ||||
Прага | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.praha.eu |
Прага была палітычным, культурным і эканамічным цэнтрам Цэнтральнай Эўропы. Заснаваны горад быў у эпоху папулярнасьці раманскага стылю, а росквіт атрымаў падчас гатычнай і рэнэсанснай эпохі, Прага была ня толькі сталіцай чэскай дзяржавы, але і рэзыдэнцяй двух імпэратараў Сьвятой Рымскай імпэрыі і, такім чынам, сталіцай гэтай краіны[2]. Горад быў важным местам падчас існаваньня Аўстра-Вугоршчыны, а пасьля Першай сусьветнай вайны стаў сталіцай Чэхаславаччыны. Горад меў значную ролю падчас пратэстанцкай Рэфармацыі, Трыццацігадовай вайны і ў гісторыі XX стагодзьдзя, падчас абедзьвюх сусьветных войнаў.
У Празе маецца цэлы шэраг вядомых культурных славутасьцяў, многія зь якіх перажылі гвалт і разбурэньне апошняга стагодзьдзя ў Эўропе. Сярод выбітным местам варта вылучыць: Праскі замак, Карлаў мост, Старамесцкая плошча з астранамічнымі гадзіньнікам, габрэйскі квартал, Сьцяна Ленана і ўзгорак Пертшын. У 1992 годзе гістарычны цэнтар Прагі быў уключаны ў сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.