Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2010 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2010 году — чацьвертыя прэзыдэнцкія выбары з часу атрыманьня незалежнасьці ў 1991 годзе. Адбыліся 19 сьнежня 2010 году. Дата правядзеньня была абраная 14 верасьня на сэсіі Палаты прадстаўнікоў 108 дэпутатамі адзінагалосна[1].
Хуткія факты Кандыдат, Аляксандар Лукашэнка ...
← 2006 2015 → | ||||
Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2010 году | ||||
19 сьнежня 2010 | ||||
Кандыдат | Аляксандар Лукашэнка | Андрэй Саньнікаў | ||
---|---|---|---|---|
Партыя | Незалежны кандыдат | Незалежны кандыдат | ||
Галасоў выбаршчыкаў | 5 130 557 | 156 419 | ||
Адсотак | 79,65% | 2,43% |
Закрыць
У выбарах удзельнічала найбольшая колькасьць кандыдатаў за ўсю гісторыю правядзеньня: дзесяць чалавек. Паводле афіцыйных зьвестак, перамогу ў першым туры атрымаў Аляксандар Лукашэнка.