Пэкін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пэкі́н (па-кітайску: 北京, Бэйдзын — «паўночная сталіца») — сталіца Кітайскай Народнай Рэспублікі й адзін з самых густанаселеных гарадоў у сьвеце, з насельніцтвам у 19,6 мільёнаў чалавек на 2010 год. Горад зьяўляецца палітычным, культурным і адукацыйным цэнтрам краіны[1], і домам для штаб-кватэраў большасьці найбуйнейшых дзяржаўных кітайскіх кампаніяў. Галоўнымі эканамічнымі цэнтрамі краіны, аднак, лічацца Ганконг і Шанхай. Мэгаполіс разьмешчаны ў паўночнай частцы Кітая, мяжуючы з правінцыяй Хэбэй на поўначы, захадзе, поўдні й невялікім участку на ўсходзе, на паўднёвым-усходзе мяжуе з правінцыяй Цянцзынь[4]. Знаходзячыся пад непасрэдным кіраўніцтвам нацыянальнага ўрада, Пэкін дзеліцца на 14 гарадзкіх і прыгарадных раёнаў і двух сельскіх акругаў. Гэта буйны транспартны вузел, з мноствам чыгуначных шляхоў і аўтамабільных дарог і аўтамагістраляў, якія праходзяць праз горад, таксама маецца вялікі аэрапорт. Разам з тым, апошнім часам у Пэкіне хутка разьвіваецца прадпрымальніцкая дзейнасьць.
Пэкін | |
кіт. 北京 | |
Дата заснаваньня: | 732 да н. э.[1] |
Краіна: | Кітай |
Мэр: | Ван Аньшунь |
Плошча: | 16 410,54 км² [2] |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 19 720 000 чал. (2009)[3] |
шчыльнасьць: | 1201,67 чал./км² (2009) |
этнічны склад: | Ханьцы (96,2%) |
Часавы пас: | UTC+8 |
летні час: | UTC+8 |
Тэлефонны код: | +86/010 |
Паштовы індэкс: | 100000 - 102629 |
Нумарныя знакі: | 京A, C, E, F, H |
Геаграфічныя каардынаты: | 39°54′14.51″ пн. ш. 116°24′27.11″ у. д. |
Пэкін | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
beijing.gov.cn (кіт.) |
Пэкін зьяўляецца адным з чатырох вялікіх старажытных сталіц Кітаю. Гэта сэрца гісторыі Кітая на працягу стагодзьдзяў[5]. Горад славіцца сваімі раскошнымі палацамі, храмамі й велізарнымі каменнымі сьценамі й варотамі[6]. Ягоныя скарбы мастацтва й унівэрсытэты ўжо даўно зрабілі яго цэнтрам культуры й мастацтва ў Кітаі[6]. У 2008 годзе ў горадзе адбыліся 29-я Летнія Алімпійскія гульні.