Піліпаўка
40-дзённы зімовы пост перад Раством Хрыстовым / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пілі́паўка, Каля́дны пост — зімовы пост у Грэка-Каталіцкай і Праваслаўнай царкве. Папярэднічае Раству Хрыстову. Працягваецца шэсьць тыдняў перад Раством Хрыстовым — з 28 лістапада па 6 студзеня ўключна (па новым стылі). Назва зьвязаная з тым, што загавіны прыпадаюць на дзень памяці апостала Піліпа. Усталяваны Праваслаўнай царквой дзеля духоўнага прыгатаваньня вернікаў да годнае сустрэчы сьвята Раства Хрыстовага.
Да 19 сьнежня (Мікола Зімовы) харчаваньне такое ж, як і ў Пятроў пост. У пэрыяд ад 20 сьнежня да 1 студзеня рыба дазваляецца толькі па суботах і нядзелях. Ад 2 студзеня да 5 студзеня — правілы харчаваньня такія ж, як ў Вялікі пост. У Навячэр’е Раства Хрыстовага (6 студзеня) дазваляецца толькі куцьця пасьля зьяўленьня першае зоркі на небе. У дні посту вылучаюць час на дабрачыннасьць і пакаяньне, а таксама малітву[1].