пальная зброя XIV-XVII стагодзьдзяў у выглядзе стрэльбы або гарматы From Wikipedia, the free encyclopedia
Пішча́ль — пальная зброя XIV-XVII стагодзьдзяў у выглядзе стрэльбы або гарматы.
Знаходзілася на ўзбраеньні войска, паспалітага рушэньня і казакоў. Першапачаткова выкарыстоўвалася для абароны крэпасьці, пазьней і ў палявым баі. Ручніцы — ручныя пішчалі — насілі за плячом на рамяні. Яны маглі быць адна- і шматрульнымі. Пішчалі-гарматы падзяляліся на: аблогавыя (сьценабітныя), крэпасныя, палкавыя і палявыя. Іх выраблялі з жалеза, медзі, бронзы і чыгуну. У якасьці снарада выкарыстоўвалі каменную карцеч, кавалкі жалеза і ядры вагой да 30 кіляграмаў. Калібр складаў 30—250 мілімэтраў. Кнотавыя і крамянёвыя пішчалі выкарыстоўвалі да XVIII стагодзьдзя[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.