Рада Беларускай Народнай Рэспублікі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ра́да Белару́скай Народнай Рэспу́блікі — найвышэйшы кіраўнічы орган БНР, які з 1919 году дзейнічае на эміграцыі і ўяўляе сабой адну з ключавых палітычных арганізацыяў беларускае дыяспары. Рада БНР захоўвае фармальна-працэдурную пераемнасьць з Радай Першага Ўсебеларускага зьезду 1917 году і на дадзены момант зьяўляецца самым старым у сьвеце ўрадам у выгнаньні.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі | |
Герб БНР | |
Абрэвіятура | Рада БНР |
---|---|
Папярэднік | Усебеларускі зьезд |
Дата ўтварэньня | 31 сьнежня 1917 (106 гадоў таму) |
Тып | заканадаўчая |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Мэта | адбудова незалежнай беларускай дзяржаўнасьці на ўсіх беларускіх землях[1] |
Штаб-кватэра | Нью-Ёрк, акруга Кўінс, раён Ямайскія Пагоркі, Гатычны праезд, д. 166[2] |
Месцазнаходжаньне | Злучаныя Штаты Амэрыкі |
Дзейнічае ў рэгіёнах | 15 краінаў, у тым ліку ўсе 5 сумежных зь Беларусьсю[3] |
Сяброўства | 80 чалавек (2017 г.)[4] |
Афіцыйныя мовы | беларуская |
Старшыня | Івонка Сурвіла |
1-ы заступнік | Сяргей Навумчык |
Заступнікі | Вячка Станкевіч, Мікалай Пачкаеў |
Сакратар | Вячаслаў Бортнік[5] |
Асноўныя асобы | Хведар Нюнька, Сяргей Пятровіч, Янка Запруднік, Вітаўт Кіпель |
Кіроўны орган | Прэзыдыюм (16 чал.) |
Зьвязаныя кампаніі | Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне, Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі, Згуртаваньне беларусаў Канады, Таварыства беларускай культуры ў Летуве[6] |
Сайт | radabnr.org |
Колішняя назва | Рада Ўсебеларускага зьезду (да 18 сакавіка 1918 г.) |
Паводле Другой Устаўнай граматы і Часовай Канстытуцыі Беларускай Народнай Рэспублікі, Рада БНР зьяўлялася часовай вышэйшай заканадаўчай установаю ў Беларусі. Ёй належала права прымаць законы, зацьвяржаць урад да моманту правядзеньня Ўстаноўчага сойму, які мусіў бы вызначыць далейшы канстытуцыйны лад Беларусі. Фракцыя Беларускай сацыяілістычнай грамады (БСГ), якая дамінавала ў першапачатковым складзе Рады, ускладала на яе функцыі парлямэнту. Антон Луцкевіч у 1928 годзе характарызаваў яе як «перадпарлямэнт». Пасьля эміграцыі мэты дзейнасьці і функцыі Рады БНР былі перафармуляваныя і палягаюць у прадстаўніцтве беларускага народу на міжнароднай арэне да моманту фармаваньня дэмакратычна абранай улады ў Беларусі. Склад Рады БНР фармуецца перадусім з актывістаў арганізацыяў беларускай дыяспары дэмакратычнага і незалежніцкага кірунку[7].