Раксалана
жонка султана Сулеймана I / From Wikipedia, the free encyclopedia
Хюрэ́м Хасэкі́ Султа́н (па-асманску: خرم سلطان, па-турэцку: Hürrem Haseki Sultan), у Эўропе вядомая як Раксала́на (па-лацінску: Roxolana, сапраўднае імя невядомае, згодна зь літаратурнай традыцыяй — Наста́сься або Алякса́ндра) Лісо́ўская па-польску: Alexandra Lisowska; 1505[1], Рагацін[2], Галіцкая зямля, Рускае ваяводзтва, або Чамяроўцы[3], Камянецкі павет, Падольскае ваяводзтва, Каралеўства Польскае — 15 сакавіка 1558[4], Стамбул, Асманская імпэрыя) — адна з жанок султана Асманскай імпэрыі Сулеймана І Пышнага. Трапіла ў султанскі гарэм пасьля таго, як у 1518 або 1520 року была палоненая крымскімі татарамі. Як жонка Сулеймана І мела вялікі ўплыў на асманскую палітыку, паспрыяла ўзыходу на турэцкі сталец свайго сына Сэліма II.
Quick Facts 4-я жонка султана Сулеймана I, Папярэднік ...
Хюрэм Хасэкі Султан Раксалана | |
невядомы мастак, XVI стагодзьдзе | |
4-я жонка султана Сулеймана I | |
1530 — 15 сакавіка 1558 | |
Папярэднік | Махідэўран Султан |
Асабістыя зьвесткі | |
Імя пры нараджэньні | Аляксандра (альбо Настасься) Лісоўская |
Нарадзілася | 1505, Рагацін або Чамяроўцы, Каралеўства Польскае |
Памерла | 15 сакавіка 1558, Стамбул, Асманская імпэрыя |
Нашчадкі |
|
Муж | Сулейман I Пышны |
Бацька | Гаўрыла Лісоўскі |
Маці | Аляксандра Лісоўская |
Close
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Лісоўская.