Расада
маладая расьліна, якую вырошчваюць у ахоўным грунце для перасадкі на пастаяннае месца / From Wikipedia, the free encyclopedia
Раса́да — маладая расьліна, якую вырошчваюць у ахоўным грунце для перасадкі на пастаяннае месца.
Выкарыстоўваецца ў агародніцтве, кветкаводзтве, лесаводзтве і пладаводзтве. Скарачае час вэгетацыі расьліны ў адкрытым грунце. Спрыяе атрыманьню раньняга і высокага ўраджаю агародніны на 2—3 месяцы раней за насеньне. Дапамагае вырошчваць познасьпелую агародніну ў шыротах з кароткім летам і ашчаджаць пасяўны матэрыял у 3—5 разоў. Дадатковае электрычнае асьвятленьне паскарае плоданашэньне і павышае ўрадлівасьць. У Беларусі з расады вырошчваюць баклажаны, капусту, струкавы перац і таматы[1].