Ружа Лютэра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ру́жа, альбо пяча́тка Лю́тэра — распаўсюджаны сымбаль лютэранства. Так выглядала пячатка, створаная для Марціна Лютэра на загад князя Ёгана Фрыдрыха ў 1530, калі Лютэр знаходзіўся ў Кобурскай фартэцыі пад час Аўгсбурскага сойму. Лязарус Шпэнглер, якому Лютэр паслаў сваё бачаньне (прыведзенае ніжэй), даслаў Лютэру малюнак зробленай пячаткі. Лютэр бачыў яе кампэндыюумам, выказам сваёй тэалёгіі і веры і выкарыстоўваў яе ў сваёй карэспандэнцыі.