Русінская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Русінская мова (карпатаруская мова) або русінскія мовы зьяўляюцца сукупнасьцю разнастайных дыялектных, наддыялектных і літаратурна-моўных утварэньняў, якія існуюць або існавалі сярод русінскага этнасу як на яго спрадвечных землях у Прыкарпацьці, Заходняй Украіне, Усходняй Славаччыне, так і ў раёнах кампактнага пражываньня на тэрыторыі Ваяводзіны ў Сэрбіі, збольшага ў Славоніі ў Харватыі, у Вугоршчыне, у Румыніі і Польшчы, а таксама ў ЗША і Канадзе.[6] Лінгвісты маюць розныя меркаваньні адносна таго, ці зьяўляецца русінская мова асобнай усходне-славянскай мовай[7], або дыялектам украінскай мовы. Распаўсюджаная ў Закарпацкай вобласьці Ўкраіны (6724 носьбітаў па перапісе 2001 году[2]), а таксама на ўсходзе Славаччыны (каля 20 тысячаў носьбітаў і 24 тысячы, якія назвалі нацыянальнасьць — русін, перапісы 1991 і 2001 гг.[3]), у Польшчы, Вугоршчыне, Румыніі, Харватыі і сэрбскім аўтаномным краі Ваяводзіна.[4]
Русінская | |
Руськый, Русинськый язык (бесіда) | |
Ужываецца ў | Закарпацкай вобласьці (Украіна), усходняй Славаччыне, Вугоршчыне, паўночнай Румыніі і Ваяводзіне (Сэрбія) |
---|---|
Рэгіён | Усходняя Эўропа |
Колькасьць карыстальнікаў | ~50 тыс. [1][2][3][4] |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская Славянская |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Ваяводзіне (Сэрбія) |
Статус: | 6a Жывы[d][5] |
Пісьмо | Русінскі альфабэт і кірыліца |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | ry |
ISO 639-2(Б) | sla |
ISO 639-2(Т) | rue |
ISO 639-3 | rue |