![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/73/Gregor_Palamas_by_North_Greece_anonym_%252815th_c.%252C_Pushkin_museum%2529.jpg/640px-Gregor_Palamas_by_North_Greece_anonym_%252815th_c.%252C_Pushkin_museum%2529.jpg&w=640&q=50)
Рыгор Паляма
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рыгор Паляма (па-грэцку: Gregorios Palamas; 1296, Канстантынопаль — 14 лістапада 1359, Салёнікі) — бізантыйскі багаслоў і царкоўны дзяяч, прылічаны да сьвятых праваслаўнай царквой (1368).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/73/Gregor_Palamas_by_North_Greece_anonym_%2815th_c.%2C_Pushkin_museum%29.jpg/640px-Gregor_Palamas_by_North_Greece_anonym_%2815th_c.%2C_Pushkin_museum%29.jpg)
Рыгор Паляма быў прыхільнікам і сыстэматызатарам містычнага вучэньня ісыхазму, якому даў філязофскае афармленьне. У палеміцы з прадстаўнікамі тэалягічнага рацыяналізму (Варлам Калабрыйскі, Рыгор Акіндзін, Нікіфар Грыгара) адстойваў тэзу, паводле якой аскет-ісыхаст у стане экстазу непасрэдна ўспрымае нятворанае і нярэчыўнае выпраменьваньне Бога (г.зв. «Фаворскае сьвятло», якое, паводле Эвангельля, бачылі апосталы на гары Фавор). Адмяжоўваючыся ад пантэізму, разьвіў у духу ідэалістычнай дыялектыкі Арыстотэля вучэньне пра адрозьненьне сутнасьці Бога і яго «энэргіяў», або самапраяўленьняў:
![]() |
...сутнасьць знаходзіцца ў сабе і недаступная, «энэргіі» праймаюць сьвет і пераходзяць на чалавека, але такім спосабам, што «простасьць» і непадзельнасьць Боства пры гэтым не парушаюцца і адзінства сутнасьці застаецца адзінствам у шматвобразнасьці «энэргіяў» | ![]() |
Пасьля доўгай барацьбы гэтае вучэньне было ў 1351 г. прызнана афіцыйнай дактрынай бізантыйскае царквы. Антрапалёгія Рыгора Паламы, падпарадкаваная практычным мэтам аскетычнай працы над сабою, уключае складаныя псыхалягічныя назіраньні. Ідэал Рыгора Паламы — такое «прасьвятленьне» духу, якое распаўсюдзілася бы й на цела: паводле яго поглядаў, чалавечы дух богападобны менавіта ў сілу сваёй здольнасьці «жыватварыць» цела, у адрозненьне ад бесьцялеснага духу анёлаў. Рыгор Паляма аказаў моцны ўплыў на традыцыю позьнебізантыйскае містыкі.