кароль Гішпаніі і Галіцыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Рыкесьвінт (лац. Reccesvinthus, Recceswinthus, Recesvindus, гоцк. Raikaswinþs; ? — 1 верасьня 672) — кароль вэстготаў (з 649).
Рыкесьвінт | |
кароль вэстготаў[d] | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | не пазьней за 649 |
Памёр | 1 верасьня 672, |
Пахаваны | |
Бацька | Кіндасьвінт |
Сын караля Кіндасьвінта. У 649 годзе стаў суваладаром свайго бацькі[1]. Па сьмерці Кіндасьвінта ў 652 годзе (паводле іншых зьвестак, у 653 годзе) стаў аднаасобным кіраўніком без скліканьня належнага сходу.
Не праводзіў актыўнай замежнай палітыкі, надаючы вялікую ўвагу разьвіцьцю рамяства і гандлю. Каб паразумецца з арыстакратыяй і вышэйшым духавенствам, у 653, 655 і 656 гадох зьбіраў вялікія сходы, але ня змог дасягнуць поўнага кантролю над імі.
У 654 годзе апублікаваў звод законаў «Liber Iudicum» («Кніга судзьдзяў», таксама вядомая як Вэстгоцкая праўда), які спалучаў традыцыі рымскага права і часткова гоцкага (германскага) публічнага права. Прытым скасоўваліся нормы, узятыя з Старога Запавету, уводзілася адзіная дата сьвяткаваньня Вялікадня.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.