Рэд Бул Зальцбург
аўстрыйскі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Рэд Бул» (па-нямецку: Red Bull) — аўстрыйскі футбольны клюб з гораду Зальцбургу. Заснаваны ў 1933 годзе як SV Austria Salzburg. 17-разовы чэмпіён Аўстрыі і дзевяціразовы ўладальнік Кубка Аўстрыі. Праз спонсарскія абмежаваньні, якія УЭФА выкарстоўвае ў сваіх турнірах, у матчах эўракубкаў клюб мае назву як «Зальцбург», а таксама выкарыстоўваецца іншы лягатып, які пазбаўлены спонсарскага згадваньня. Клюб доўгі час быў вядомы як «Аўстрыя», але празь некалькі спонсарскіх назваў, у выніку атрымаў назоў «Рэд Бул» у 2005 годзе. Кампанія Red Bull GmbH ня толькі зьмяніла назву клюбу, але і зьмяніла традыцыйныя фіялетава-белыя колеры, на чырвона-белыя. Зьмена прывяла да таго, што некаторыя фанаты каманды стварылі новы клюб, які атрымаў традыцыйную назву «Аўстрыя».
Рэд Бул Зальцбург | |
Поўная назва | па-аўстрыйску: FC Red Bull Salzburg |
---|---|
Заснаваны | 13 верасьня 1933 |
Горад | Зальцбург, Аўстрыя |
Стадыён |
Рэд Бул Арэна, Вальс-Зыцэнгайм Умяшчальнасьць: 31 895 |
Кіраўнік | Red Bull GmbH |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Бундэсьліга |
· 2022—2023 | 1 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |