Саамскія мовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Саа́мскія мовы — ґрупа роднасных моваў у складзе фіна-волскае ґрупы фіна-вугорскае галіны ўральскае моўнае сям’і[1], на якіх размаўляюць саамы. Нярэдка саамскія мовы вылучаюць асобнай ґрупай сярод фіна-пермскіх (фіна-пермскія мовы — усе фіна-вугорскія мовы за выключэньнем вугорскае, мансійскае і хантыйскае моваў). Распаўсюджаныя на тэрыторыях традыцыйнага пражываньня саамаў: Фінмарк, паўночныя лэны Швэцыі, фінская правінцыя Ляпляндыя, Мурманская вобласьць Расеі.
Хуткія факты Народнасьць, Арэал ...
саамская моўная група | |
Народнасьць | саамы (уваходзяць у фіна-вугорскія народы) |
---|---|
Арэал | Ляпляндыя (поўнач Фэнаскандыі) |
Лінгвістычная клясыфікацыя | уральскія мовы |
Склад | |
Колькасьць носьбітаў | Прыблізна 20 000 — 30 000 чалавек |
ISO 639-5: | smi |
Закрыць
На саамскіх мовах увогуле размаўляе прыкладна 25 000 чалавек[2] з агульнай колькасьці саамаў, што складае прыкладна 80 000 чалавек.