Сайман Кузьнец
From Wikipedia, the free encyclopedia
Са́йман Сьміт Кузьне́ц (нар. Шы́ман Абра́мавіч Кузьне́ц; 1901, Пінск, цяпер Берасьцейская вобласьць, Беларусь — 1985, Кембрыдж, штат Масачусэтс, ЗША) — амэрыканскі эканаміст родам зь Беларусі. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па эканоміцы (1971) «за эмпірычнае абгрунтаванае тлумачэньне эканамічнага росту, якое прывяло да новага, больш глыбокага разуменьня эканамічнай і сацыяльнай структуры і працэсу разьвіцьця ў цэлым».
Сайман Кузьнец | |
анг. Simon Smith Kuznets | |
Дата нараджэньня | 30 красавіка 1901(1901-04-30)[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | Пінск, Менская губэрня, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 8 ліпеня 1985(1985-07-08)[4] (84 гады) |
Месца сьмерці | Кембрыдж, акруга Мідлсэкс(en), штат Масачусэтс, ЗША |
Месца вучобы | Калюмбійскі ўнівэрсытэт (1923) |
Занятак | эканаміст, статыстык |
Навуковая сфэра | Эканоміка |
Месца працы | Гарвардзкі ўнівэрсытэт (1960—1971) |
Вядомы як | Тлумачальнік гаспадарчага росту(en) |
Навуковы кіраўнік | Ўэслі Мітчэл(en) |
Узнагароды | Нобэлеўская прэмія па эканоміцы (1971) |
Нарадзіўся ў габрэйскай сям’і ў Пінску, дзе, як мяркуецца, навучаўся ў гарадзкім рэальным вучылішчы, пасьля чаго сям’я пераехала ў Роўна, а ў 1915 годзе, у сувязі з высяленьнем габрэяў з прыфрантавой зоны, у горад Харкаў. Тут Кузьнец вучыўся ў 2-м рэальным вучылішчы (26 кастрычніка 1915 — 16 траўня 1917 г.) і ў Харкаўскім камэрцыйным інстытуце.