Сангушкі
шляхецкі род / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сангушкі[а 1] (Sanhuški[1][2]) — княскі род гербу «Пагоня Літоўская», прадстаўнікі якога займалі высокія дзяржаўныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. Валодалі Ратнам, Ковелем, Заславам, Любамлем (на Валыні), ваколіцамі Пінску і Кобрынем (на Палесьсі), Смалянамі і Абольцамі (у Аршанскім павеце), Ракавам (у Менскім павеце), Горвальлю (у Рэчыцкім павеце).
Quick Facts Краіна паходжаньня, Тытул ...
Герб «Пагоня Літоўская» | |
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
---|---|
Тытул | князі |
Прызнаныя ў | Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая |
Close
Сангушкі лічыліся сваякамі каралеўскай і вялікакняскай дынастыі Ягелонаў (Ягайлавічаў). У XV—XVI стагодзьдзях, як і іншыя нашчадкі Гедзіміна і Альгерда, страцілі правы ўдзельных князёў, аднак здолелі захаваць значныя маёнткі на правах уплывовых магнатаў. Сьпярша вызнавалі праваслаўе, з XVI ст. перайшлі ў каталіцтва.