Скрыпка
смычковы музычны інструмэнт / From Wikipedia, the free encyclopedia
Скры́пка (па-італьянску: violino; па-француску: violon; па-нямецку: Violine альбо Geige) — смычковы струнны музычны інструмэнт высокага рэгістру. Мае народнае паходжаньне, сучасны выгляд атрымала ў XVI стагодзьдзі. Мае чатыры струны, якія наладжаны па квінтам: G, D1, A1, E2 (соль малой актавы; рэ; ля першай актавы; мі другой актавы). Тэмбар скрыпкі густы ў нізкім рэгістры, мяккі ў сярэднім і бліскучы ў верхнім.
Струнны музычны інструмэнт | |
---|---|
Клясыфікацыя |
хардафон |
Горнбостэль — Закс | 32 (хардафон) |
Час зьяўленьня | пачатак XVI стагодзьдзя |
Дыяпазон гучаньня | |
Розныя гукі і тэхнікі, якія выкарыстоўваюцца ў выкананьні на скрыпцы (зьвесткі) | |
Падобныя інструмэнты | |
Музыкі | |
| |
[[commons:Category:Violins|]] у Вікісховішчы |
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Скрыпка (неадназначнасьць).
Скрыпка ёсьць важным інструмэнтам ў самых розных музычных жанрах. Яна найбольш прыкметная ў заходняй клясычнай традыцыі, як у ансамблях ад камэрнай музыкі да аркестраў, гэтак і ў якасьці сольных інструмэнтаў, а таксама ў многіх разнавіднасьцях народнай музыкі, уключаючы кантры, блюграс і джаз. Электрычная скрыпка зь цьвёрдымі корпусам выкарыстоўваецца ў некаторых формах рок-музыкі й джазу, пры гэтым інструмэнт падключаецца да ўзмацняльніку.
Часткі скрыпкі звычайна вырабляюцца з розных гатункаў дрэва. Струны могуць быць вырабленыя з кішачніку жывёлаў, нэйлёну ці іншых сынтэтычных матэрыялаў альбо сталі.