Спагецьці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Спагецьці (па-італьянску: Spaghetti) — від макаронных вырабаў (па-італьянску: Pasta) з круглым перасекам, дыямэтрам каля 2 мм, і як правіла даўжынёй больш за 15 см больш тонкія спагецьці называюцца «спагецьціні» (па-італьянску: Spaghettini), тоўстыя спагецьці — «спагетоні» (па-італьянску: Spaghettoni). Радзімай спагецьці зьяўляецца Італія, і яны шырока выкарыстоўваюцца ў італьянскай кухні, часта падаюцца з таматавым соўсам. Зьяўляюцца асновай шматлікіх італьянскіх страваў, напрыклад: Spaghetti Napoli (спагецьці па-нэапалітанску) — з таматным соўсам, Spaghetti Bolognese (спагецьці па-балёнску) — з таматавай падліўкай і мясным фаршам, Spaghetti all’Aglio ed Olio (спагецьці з часныком і алеем) — з гарачым аліўкавым алеем і зьлёгку абсмажаным у ім часныком.