From Wikipedia, the free encyclopedia
Станіслаў Ляскоўскі (21 студзеня 1840 — ?) — адзін з удзельнікаў паўстаньня 1863—1864 гадоў, паўстанцкі вайсковы начальнік Менскага ваяводзтва. Дзейнічаў пад псэўданімам Собак.
Станіслаў Ляскоўскі | |
Дата нараджэньня | 21 студзеня 1840 |
---|---|
Дата сьмерці | невядома |
Паходзіў з дробнамаянтковай шляхты Меншчыны, афіцэр, сябра гуртка Зыгмунта Серакоўскага ў Пецярбургу.
Палявы камандзір у лясах Ігуменскага павету. Правёў шэраг баёў з царскімі войскамі: 9 траўня пад Юравічамі, 13 чэрвеня пад Лочынам. 23 ліпеня захапіў у палон расейскага генэрала, якога адпусьціў пад слова гонару, што больш ня будзе ваяваць з паўстанцамі[1]. Увосень 1863 году распусьціў атрад, пасьля чаго празь Пецярбург эміграваў.
У 1865 годзе абраны ў склад «літоўскай дэлегацыі» у Парыжы, якая прадстаўляла інтарэсы паўстанцаў-эмігрантаў. Пазьней жыў у Бэльгіі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.