Старажытнагрэцкая кухня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Старажытнагрэцкая кухня не адрозьніваецца адмысловымі вынаходзтвамі, улічваючы вельмі абмежаваную колькасьць вырошчваных сельскагаспадарчых культураў. У аснове страваў ляжала так званая «Міжземнаморская трыяда»[1], куды ўваходзіла пшаніца, аліўкавы алей і віно. Нам вядома пра кухню й культуру ежы ў Старажытнай Грэцыі зь літаратурных крыніцаў (у асноўным з камэдыяў Арыстафана й цытатаў граматыкі Атынэя, які жыў на мяжы II—III стагодзьдзяў да н. э.), а таксама па фрэсках, помніках вазапісу й тэракотавых статуэтках. Неабходна мець на ўвазе, што ў розныя пэрыяды ў розных частках грэцкага сьвету кухня прыкметна адрозьнівалася; існавалі, зразумела й сацыяльныя адрозьненьні.