Старажытная Грэцыя
цывілізацыя ў гісторыі Грэцыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Старажытная Грэцыя — цывілізацыя, якая належыць да пэрыяду грэцкай гісторыі з VIII—VI стагодзьдзяў да н. э. і да 146 году да н. э., калі грэкі пацярпелі паразу ў бітве пры Карынце ад рымлянаў. Галоўным пэрыядам лічыцца росквіт Клясычнай Грэцыі ў V—IV стагодзьдзях да н. э. Клясычны пэрыяд старажытнагрэцкай гісторыі пачаўся пасьля пэрсыдзкага нашэсьця й ягонага адбіцьця Атэнамі. Дзякуючы заваяваньням Аляксандра Македонскага, эліністычныя цывілізацыі квітнелі ў Цэнтральнай Азіі ў заходняй частцы Міжземнага мора.
Клясычная грэцкая культура аказала магутны ўплыў на разьвіцьцё Рымскай імпэрыі, якая распаўсюдзіла яе ў многіх частках Міжземнаморскага рэгіёну й Эўропы, і па гэтай прычыне клясычная Грэцыя, як правіла, лічыцца пачынальнікам культуры, якая лягла ў аснову заходняй культуры[1][2][3]. Але аналягічнае ўзьдзеяньне грэцкая культура зрабіла й на мусульманскую й будыйскую культуры і іншыя цывілізацыі.
Асаблівасьцю сацыяльнай і палітычнай арганізацыі старажытных грэкаў было тое, што яна выступала ў выглядзе так званага «поліса». Поліс — гэта ў рэальнасьці асобнага тыпу абшчына — так званая грамадзянская абшчына[4].