Сток Сіці
ангельскі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Сток Сіці» (па-ангельску. Stoke City Football Club) — прафэсійны ангельскі футбольны клюб, які разьмяшчаецца ў горадзе Сток-он-Трэнт, графства Стафардшыр. Выступае ў ангельскай Прэм’ер-Лізе. Зьяўляецца другім найстарэйшым прафэсійным клюбам Ангельшчыны пасьля «Нотс Каўнці». Клюбная мянушка «ганчары» зьявілася з-за разьвіцьця керамічнай прамысловасьці ў Сток-он-Трэнце. Хатнюю форму складаюць белая футболка з чырвонымі вэртыкальнымі палосамі і белыя шорты. Першым і галоўным трафэем клюбу стаў выйграны ў 1972 годзе Кубак футбольнай лігі, калі «Сток Сіці» быў мацнейшы за «Чэлсі» зь лікам 2:1. Клюб выйграваў трафэй Футбольнай лігі двойчы, у 1992 і 2000 годзе. Найвышэйшай пазыцыяй у чэмпіянаце Ангельшчыны зьяўляецца 4 месца, якое клюб двойчы займаў, спачатку ў сэзоне 1935—1936 гадоў, а потым у сэзоне 1946—1947 гадоў. «Сток Сіці» не аднойчы рэпрэзэнтаваў ангельскі футбол у эўрапейскіх клюбных спаборніцтвах, а ў 2011 годзе дайшоў да фіналу Кубка Ангельшчыны, дзе быў пераможаны клюбам «Манчэстэр Сіці».
Сток Сіці | |||||
Поўная назва | па-ангельску. Stoke City Football Club | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1863 | ||||
Горад | Сток-он-Трэнт, Ангельшчына | ||||
Стадыён |
Брытанія Умяшчальнасьць: 28 383 | ||||
Прэзыдэнт | Пітэр Коўтс[d] | ||||
Кіраўнік | Bet365 | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Футбольная ліга | ||||
· 2022—2023 | 16 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы stokecityfc.com (анг.) |
Хатні стадыён «Брытанія» месьціць 28 383 гледачы, ён быў адчынены ў 1997 годзе, а з 1878 году клюб гуляў на стадыёне «Вікторыя Граўнд». Дзейны прэзыдэнт Пітэр Коўтс кіруе клюбам з 22 траўня 2006 году. Традыцыйнымі для клюбу зьяўляюцца кашулі з чырвонымі й белымі вэртыкальнымі палосамі, белыя шорты й панчохі.