![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a2/Groote.jpg/640px-Groote.jpg&w=640&q=50)
Стэнаграфія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Стэнагра́фія (грэц. στενός+ γράφειν — вузкі + пісаць) — хуткі запіс вуснай мовы з дапамогай спэцыяльных знакаў і скарачэньняў словаў. Дазваляе паскорыць напісаньне прынамсі ўчацьвёра. Зьявілася ў IV ст. да н.э. ў Старажытнай Грэцыі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a2/Groote.jpg/640px-Groote.jpg)
Адрозьніваюць курсіўны (графічны) і геамэтральны спосабы (склаўся ў Ангельшчыне). У 1602 г. тэрмін увёў Джон Ўіліс у кнізе «Мастацтва скорапісу». Курсіўныя знакі складаюцца з частак звычайнага пісьма, злучанага валасяной лініяй. Гемэтральныя знакі ўжываюцца для кароткіх словаў і складаюцца з геамэтрычных фігураў у непасрэдным спалучэньні з простай рознага нахілу. Паводле прыёму скарачэньня падзяляецца на:
- каранёвы (марфалягічны) з артаграфіяй звычайнага пісьма і скарачэньнем словаў пачатковымі літарамі,
- слыхавы (фанэтычны) з выкіданьнем невыразных гукаў пры скарачэньні[1].
У 2009 г. першы адпаведны беларускамоўны падручнік выдаў Станіслаў Суднік[2][3].