Судан
краіна ў Афрыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэспубліка Суда́н (па-арабску: سودان) — дзяржава ў Паўночна-Ўсходняй Афрыцы. Мяжуе з Эгіптам на поўначы, Лібіяй на паўночным захадзе, Чадам на захадзе, Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікай на паўднёвым захадзе, Паўднёвым Суданам на поўдні, Эрытрэяй і Этыёпіяй на паўднёвым усходзе. На паўночным усходзе мае выхад да Чырвонага мора. Па стане на 2017 году ў Судане пражывае 37 мільёнаў чалавек[2]. Агульная плошча краіны складае 1,861 млн км², што робіць Судан трэцяй паводле велічыні краінай у Афрыцы. Пераважнай рэлігій Судану зьяўляецца іслам[3], афіцыйнымі мовамі ёсьць арабская і ангельская. Сталіца і найбуйнешы горад Хартум, які месьціцца ў месцы зьліцьця Блакітнага і Белага Ніла. Назва краіны паходзіць ад арабскага «Bilad-al-sudan», даслоўна — «краіна чорных».
Судан جمهورية السودان Jumhūriyyat as-Sūdān | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: النصر لنا («Перамога наша») | |||||
Дзяржаўны гімн: «نحن جند لله جند الوطن» | |||||
Афіцыйная мова | арабская, ангельская | ||||
Сталіца | Хартум | ||||
Найбуйнейшы горад | Хартум | ||||
Форма кіраваньня Старшыня пераходнай вайсковый рады Прэм’ер-міністар |
рэспубліка Абдэль Фатах аль-Бурган Абдала Гамдок[1] | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
16-е месца ў сьвеце 1 886 068 км² 6 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2008) • шчыльнасьць |
40-е месца ў сьвеце 30 894 000 16,4/км² | ||||
СУП • агульны (2011) • на душу насельніцтва |
69 месца ў сьвеце $123,636 млрд $2309 | ||||
Валюта | Суданскі фунт (SDG) | ||||
Часавы пас | EAT (UTC+3) | ||||
Незалежнасьць — ад Эгіпту і Вялікабрытаніі |
1 студзеня 1956 | ||||
Аўтамабільны знак | SUD | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .sd | ||||
Тэлефонны код | +249 | ||||
Гісторыя Судану ўзыходзіць да пэрыяду панаваньня ў рэгіёне фараонаў. Яе можна прасачыць ад дзяржавы Керма, якая мела месца каля 2500 гадоў да н. э. да 1500 году да н. э. У далейшым значная частка сучаснага Судану ўваходзіла ў склад Новага каралеўства ў пэрыяд ад 1500 гадоў да н. э. да 1070 году да н. э. У апошнім тысячагодзьдзі да н. э. назіраўся ўздым каралеўства Куш ад 785 году да н. э. да 350 году н. э., кіраўнікі якога кіравалі Старажытным Эгіптам на працягу амаль стагодзьдзе. Пасьля падзеньня дзяржавы Куш нубійцы сфармавалі тры хрысьціянскія каралеўствы Набатыя, Макурыя і Алёдыя, два апошнія зь якіх існавалі да 1500 году. Паміж XIV і XV стагодзьдзямі вялікая частка Судану была заселеная арабамі-мусульманамі. У XVI—XIX стагодзьдзях у цэнтральнай і ўсходняй частках Судану дамінаваў султанат Фундж, у той час як на захадзе сучаснага Судану месьціўся султанат Дарфур, а скрайная поўнач кіравалася Асманскай імпэрыяй. У гэты пэрыяд у рэгіёне назіраўся працэс шырокай ісламізацыі і арабізацыі. З 1820 па 1874 гадох Судан кантраляваўся дынастыяй Мугамада Алі, які захапіў рэгіён. Паміж 1881 і 1885 гадамі адбылося паўстаньне Магдзі Магамада Агмада супраць эгіпецкага панаваньня, у выніку якога быў абвешчаны незалежны халіфат Амдурман. Халітаф існаваў да 1898 году калі быў захоплены ангельцамі, якія з таго часу сумесна з Эгіптам атрымалі кантроль над Суданам.
У XX стагодзьдзі назіраўся рост суданскага нацыяналізму. У 1953 годзе Вялікабрытанія надала Судану права на самакіраваньне. Незалежнасьць краіны была абвешчана 1 студзеня 1956 году. З моманту здабыцьця незалежнасьці Судан кіраваўся шэрагам нестабільных парлямэнцкіх урадаў і вайсковых рэжымаў. Пад кіраўніцтвам Джафара Німэйры ў Судане быў уведзены шарыяцкі закон у 1983 годзе, што значна пагоршыла раскол паміж арабскай поўначчу і чорнафрыканцкім хрысьціянскім поўднем. Адрозьненьні ў мове, рэлігіі, этнічнай і палітычнай традыцыі прывялі да пачатку грамадзянскай вайны паміж урадавымі сіламі, з моцнай падтрымкай Нацыянальнага ісламскага фронту (НІФ), і паўднёвымі паўстанцамі, сярод якіх самай уплывовай была фракцыя Суданскай народна-вызваленчай арміі (СНВА). У канчатковым выніку вайна скончылася праз мірнай дамовы і абвяшчэньня незалежнасьці Паўднёвага Судану ў 2011 годзе[4]. З 2011 году ўрад Судану ўцягнуты ў вайну з Суданскім рэвалюцыйным фронтам. Судан у апошнія гады быў сумна вядомы праз сыстэматычнае парушэньне правоў чалавека, рэлігійны перасьлед і абвінавачваньне, што Судан быў бясьпечным прытулкам для тэрарыстаў сьвету. У 1995 годзе Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў (ААН) усталявала санкцыі супраць Судану.