Сунь Ятсэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сунь Ятсэн (па-кітайску: 孫逸仙, 12 лістапада 1866 — 12 сакавіка 1925) — кітайскі рэвалюцыянэр і палітычны дзяяч, адзін з найбольш шаноўных палітычных дзеячаў у Кітаі[4] й Тайвані[5]. Сунь згуляў важную ролю ў натхненьні зьвяржэньні дынастыі Цынь, апошняй імпэратарскай дынастыі Кітая. Сун быў першым прэзыдэнтам Кітайскай Рэспублікі, якая была заснавана ў 1912 годзе й пазьней стаў аднім з заснавальнікаў кітайскай нацыянальнай народнай партыі Гаміньдан, дзе служыў у якасьці першага кіраўніка[6]. Сун Ятсэн зьяўляецца аб’ядноўваючай фігурай у пост-імпэрскім Кітаі, і застаецца ўнікальным кітайскім палітыкам XX стагодзьдзя, які шырока шануецца ў народзе з абодвух бакоў Тайванскага праліва.
Сунь Ятсэн | |
1-ы (часовы) прэзыдэнт Рэспублікі Кітай | |
---|---|
1 студзеня 1912 — 1 красавіка 1912 | |
Папярэднік: | няма |
Наступнік: | Юань Шыкай |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
12 лістапада 1866 Цуйхэн, Гуандун, Кітай |
Памёр: |
12 сакавіка 1925 Пэкін, Кітай |
Партыя: | Гаміньдан |
Сужэнец: | Лу Мучжэнь[d], Чэнь Цуй-фэнь[d], Гару Асада[d], Каору Ацукі[d] і Сун Цынлін[d] |
Дзеці: | Сунь Фо[d][1], Сунь Вань[d], Фуміко Міягава[d] і Sun Yan[d] |
Бацька: | Sun Dacheng[d] |
Маці: | Madame Yang[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Хоць Сунь лічыцца адным з найвялікшых лідэраў сучаснага Кітая, ягонае палітычнае жыцьцё праходзіла ў сталай барацьбе, якая суправаджалася частымі высылкамі. Пасьля перамогі рэвалюцыі, ён хутка пазбавіўся ўлады, бо вайскоўцы кантралявалі большую частку краіны. Ятсэн не дажыў да таго моманту, калі ягоная партыя ўмацавала сваю ўладу над краінай падчас Паўночнай экспэдыцыі. Гаміньдан утварыла далікатны зьвяз з камуністамі, але пазьней ён быў парушаны пасьля ягонай сьмерці. Галоўная спадчына Суна Ятсэна палягае ў распрацаванай ім палітычнай філязофіі вядомай як Тры народныя прынцыпы: нацыяналізм, дэмакратыя й дабрабыт народа. У 1940 годзе Сунь Ятсэн пасьмяротна атрымаў тытул «айцец нацыі».