Сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Летуве
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьпіс Сусьве́тнай спа́дчыны ЮНЭСКО ў Летуве́ складаецца з 4 аб’ектаў (на 2024 рок), што складае 0.3 % ад агульнага ліку (1199 на 2024 рок). Усе аб’екты ўключаныя ў сьпіс паводле культурных крытэраў. Акрамя гэтага, паводле стану на 2018 рок, 2 аб’екты на тэрыторыі Летувы знаходзяцца ў ліку кандыдатаў на ўключэньне ў сьпіс Сусьветнай спадчыны[1]. Летувіская Рэспубліка ратыфікавала Канвэнцыю аб ахове сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны 31 сакавіка 1992 року[2]. Першы аб’ект, які знаходзіцца на ейнай тэрыторыі, быў занесеныя ў сьпіс у 1994 року на 18-й сэсіі Камітэту Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.