Сьпіс смаленскіх князёў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Смале́нскае кня́ства — княства ў складзе Кіеўскай Русі, затым самастойнае, існавала да 1404 году, калі было ўключана ў склад Вялікага Княства Літоўскага.
- Асноўны артыкул: Смаленскае княства
Першы вядомы смаленскі князь — Станіслаў Уладзімеравіч, малодшы сын вялікага князя кіеўскага Ўладзімера Сьвятаслававіча, знаходзіўся на смаленскім княжаньні пры жыцьці бацькі. У 1050-я гады на смаленскім стальцы княжылі малодшыя сыны Яраслава Мудрага, у 1070-я — унук Яраслава Ўладзімер Манамах. Пачынаючы з 1090-х гадоў Смаленск становіцца пастаянным месцам княжаньня. Да 1125 году (з кароткім перапынкам) ім кіруюць сыны Ўладзімера Манамаха. У 1125 годзе князем стаў унук Манамаха Расьціслаў Мсьціславіч. Ён і яго нашчадкі кіравалі Смаленскім княствам да поўнай страты княствам самастойнасьці напачатку XV стагодзьдзя.
Ніжэй прыведзены максымальна поўны сьпіс князёў за ўвесь час існаваньня Смаленскага княства.