Сьпіс станцыяў Маскоўскага мэтрапалітэну
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гэта сьпіс станцыяў Маскоўскага мэтрапалітэну. На 2018 год мэтрапалітэн складаецца з 14 лініяў агульнай працягласьцю 379,1 кілямэтраў, якія ўключаюць 221 дзейную станцыю. Больш за дзесяць станцыяў плянуецца адчыніць цягам найбліжэйшых пяці гадоў. Сьпіс уключае станцыі Маскоўскай манарэйкавай транспартнай сыстэмы, якая ўваходзіць у ДУП «Маскоўскі мэтрапалітэн», хаця тэхнічна сувязі між мэтрапалітэнам і манарэйкай няма. Гэты сьпіс станцыяў зроблены з прывязкай да лініяў і падзелены на дзейныя станцыі, і такія, каторыя знаходзяцца ў працэсе будаўніцтва, закансэрваваныя альбо запраектаваныя.