![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5c/Flag_of_Greece.svg/langbe-tarask-640px-Flag_of_Greece.svg.png&w=640&q=50)
Сьцяг Грэцыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьцяг Грэцыі складаецца зь дзевяці роўных гарызантальных палос сіняга (блакітнага) і белага колераў, якія чаргуюцца паміж сабой. Усярэдзіне сіняга квадрата ў левым верхнім куце разьмешчаны белы крыж.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5c/Flag_of_Greece.svg/320px-Flag_of_Greece.svg.png)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/68/FIAV_111111.svg/20px-FIAV_111111.svg.png)
Бясспрэчна, крыж сымбалізуе пераважную ў краіне праваслаўную хрысьціянскую рэлігію (грэка-католікі, уніяты). Аднак сымбалізм сініх і белых колераў сьцяга ніколі ня быў усталяваны якім-небудзь урадавым рашэньнем. Вызначана адно — рэвалюцыянэры 1821 году, выбіраючы колеры для грэцкага сьцяга ў 1822 годзе, выступілі супраць чырвонага і зялёных колераў, як зьвязаных зь ісламскай сымболікай Асманскай Імпэрыі.
Некаторыя лічаць, што палосы азначаюць блакітнае неба і/або мора (5 сініх палос па ліку акіянаў) злучаныя зь белымі аблокамі і/або хвалямі. Іншыя лічаць, што яны сымбалізуюць 9 складоў фразы «па-грэцку: Ελευθερία ή θάνατος» («Воля або сьмерць», Э-леф-тыя-ры-я і Та-на-тос), як гавораць народныя адданьні. Гэтак жа ёсьць вэрсія, што палосы сымбалізуюць 9 муз, багінь мастацтва і навук.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6e/Flag_of_Greece_%281822-1978%29.svg/640px-Flag_of_Greece_%281822-1978%29.svg.png)
Першапачатковай формай сьцяга быў проста белы крыж на сінім фоне. Ранейшая форма сьцяга дагэтуль выкарыстоўваецца ў войску. Да таго, як сьцяг стаў сучасным палітычным знакам, ён шмат дзесяцігодзьдзяў выкарыстоўваўся і працягвае выкарыстоўвацца ваенна-марскім флётам Грэцыі.