Сьцяг Казахстану
афіцыйны сьцяг Рэспублікі Казахстану / From Wikipedia, the free encyclopedia
Блакітны сьцяг з залацістым нацыянальным арнамэнтам зьлева, залацістым сонцам і парылым сілуэтам арла ў цэнтры — сымбал волі, незалежнасьці й сувэрэнітэту Рэспублікі Казахстан. Сьцяг быў зацьверджаны 4 чэрвеня 1992 году, замяніўшы сабой сьцяг Казаскай ССР. Аўтар сьцяга — вядомы дызайнэр і мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў Казахстану, Шакен Ніязбекаў.