Сьцяг Румыніі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьцяг Румы́ніі — адзін з дзяржаўных сымбаляў Румыніі.
Сьцяг Румыніі | |
Румынія | |
Сьцяг Румыніі | |
Прапорцыі | 3:2[d] |
---|---|
Прыняты | 26 чэрвеня 1848 |
Тып | дзяржаўны |
Дызайн | Прамавугольнае палотнішча з трох роўных вэртыкальных палос сіняга, жоўтага й чырвонага колеру |
Сьцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з трох роўных вэртыкальных палос сіняга, жоўтага й чырвонага колеру (трыкалёр). Суадносіны — 3:2.
Быў прыняты ў 1848 годзе падчас рэвалюцыі ў Валахіі. Сьцяг нагадвае сабой некаторыя іншыя сьцягі Эўропы.
Малюнак сьцягу ствараўся пад уплывам францускага сьцягу ў 1840-я гады, аднак, колеры сьцягу маюць, мабыць, больш старажытнае паходжаньне. Упершыню яны сустракаюцца ў часы кіраваньня гаспадара Валахіі Міхая Адважнага (1593—1601). Ёсьць таксама вэрсія, што гэтыя колеры выкарыстоўваліся яшчэ ў часы гаспадара Малдовы Стэфана Вялікага (1457—1504). Чырвона-жоўта-сіні штандар стаў знакам рэвалюцыі 1821 году, узначаленай Тудорам Уладзімірэску.
З 1866 па 1948 год сьцяг Румыніі ўяўляў сабой гладкі трыкалёр. Пасьля 1948 г. на румынскім трыкалёры быў намаляваны герб СРР. У 1989 годзе ў сувязі зь зьменай дзяржаўнага ладу герб зь сьцяга быў прыбраны.