Сіянь
места ў КНР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сія́нь (Сіянь — «заходні мір») — горад у сярэдзінным Кітаі.
Quick Facts
Сіянь | |
кіт. 西安 | |
Першыя згадкі: | 1046 да н. э. |
Былая назва: | Фэнхао (да 206 да н. э.), Чанань (да 581 г.), Дасін (да 618 г.), Чанань (да 1270 г.), Фэньюань (да 1369 г.) |
Краіна: | Кітай |
Правінцыя: | Шэньсі |
Мэр: | Шангуан Цзыкінь |
Плошча: | 10 096,81 км² [1] |
Вышыня: | 405 м н. у. м. |
Унутраны падзел: | 10 гарадзкіх раёнаў, 3 паветы |
Насельніцтва (2015) | |
колькасьць: | 8 705 600 чал.[1] |
шчыльнасьць: | 862,21 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+8 |
Тэлефонны код: | +86 029 |
Паштовыя індэксы: | 710000—710090 |
Нумарны знак: | 陕A |
Геаграфічныя каардынаты: | 34°15′40″ пн. ш. 108°56′32″ у. д. |
Сіянь | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://xa.gov.cn/ |
Close
Адміністрацыйны цэнтар правінцыі Шэньсі. Уваходзіць у пяцёрку найбольш старажытных местаў у сьвеце[2]. Зьяўляецца асяродкам абароннай, касьмічнай, машынабудаўнічай і тэкстыльнай прамысловасьці. У горадзе месьціцца грабніца першага кітайскага імпэратара Цынь Шыхуандзі, які валадарыў у 221—207 гадах да н. э. За 40 км на ўсход ад цэнтру гораду знаходзіцца яго Тэракотавае войска. Таксама падарожнікаў прыцягваюць Гістарычны музэй, трохярусныя вежы Чжунлоў і Гулоў, пагады Даяньта і Сяаяньта[3]