Такантынс (рака)
рака ў Паўднёвай Амэрыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Таканты́нс — рака ў Паўднёвай Амэрыцы, якія працякае па тэрыторыі Бразыліі. Даўжыня 2850 км, плошча басэйну 770 тыс. км². Упадае ў эстуарый Амазонкі. Галоўны прыток — рака Арагуая. Сярэдні расход вады 16,3 тыс. м³/с. Суднаходная на 350 км ад вусьця.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Такантынс.
Quick Facts Агульныя зьвесткі, Вусьце ...
Такантынс | |
Tocantins | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Вусьце | Marajó Bay[d] |
Краіны басэйну | Бразылія |
Вобласьці | Пара[1] |
Даўжыня | 2850 км |
Плошча басэйну | 770000 км² |
Месцазнаходжаньне | |
Close
Рака бярэ пачатак ад зьліцьця рэкаў Мараньян і Алмас, вытокі якіх знаходзяцца на ўсходніх схілах гораў Сэра-Дарада, у цэнтральнай частцы Бразыльскага нагор’я. Да амазонскай нізіны цячэ па гарыстай мясцовасьці, утвараючы шматлікія парогі, у тым ліку парогі Гуарыба. Пасьля выхаду на раўніну становіцца суднаходнай (на 350 км ад вусьця), запавольваецца пасьля зьліцьця з буйным прытокам зьлева ракі Арагуа. Упадаючы ў Рыю-Пара, правы рукаў дэльты Амазонкі, складае шырокі эстуары.