Тамга Гірэяў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тамга́ Гірэ́яў (па-крымскататарску: taraq tamğa «Тара́к-тамга́») — радавы знак роду, што кіраваў Крымскім ханстве дынастыі Гірэяў, які выкарыстоўваецца сёньня крымскімі татарамі ў якасьці нацыянальнага сымбалю.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Тамга (неадназначнасьць).
Першым пачаў выкарыстоўваць гэты сымбаль заснавальнік Крымскага ханства Хаджы I Гірэй. У ханскім Крыме тарак-тамга зьяўлялася сымбалем кіруючай дынастыі і ханскай улады. Выява тарак-тамгі выбіваўся на манэтах, яна адлюстроўвалася на фасадах грамадзкіх будынкаў (да нашых дзён захаваліся фрэскі і рэльефы ў Бахчысарайскім ханскім палацы [1][2][3].
Назва тарак-тамга азначае ў даслоўным перакладзе з крымскататарскай "грэбень-тамга" (па-крымскататарску: taraq - грэбень; tamğa- тамга, таўро). Існуюць розныя інтэрпрэтацыі гэтага сымбалю (грэбень, шалі ў стане раўнавагі і інш.) і напаўлегэндарные гісторыі, якія апісваюць яго Паходжаньне[1].