Тапіравыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тапіравыя (Tapiridae) — сямейства клясы сысуноў, уключае 1 сучасны род і 5 сучасных відаў, і значна больш вымерлых. Самыя раньнія зьвесткі пра тапіравых — зь раньняга алігацэна. Эацэнавы род Heptodon быў надзвычай падобны на сучасныя тапіры, за выключэньнем таго, што ў ім адсутнічаў хабаток. Некалі тапіры былі шырока распаўсюджаны ў Паўночнай Амэрыцы, Эўропе і Азіі да позняга плейстацэну[1][2]. Тапіры (Tapirus) мігравалі з Паўночнай Амэрыкі ў Паўднёвую Амэрыку каля 3 мільёнаў гадоў таму. Большасьць тапіраў вымерла 10 000 гадоў таму[3].
Хуткія факты Клясыфікацыя, Царства ...
Тапіравыя | |
Tapirus indicus | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Няпарнакапытныя (Perissodactyla) |
Сямейства | Тапіравыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Tapiridae (Gray, 1821) | |
Закрыць