![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/75/Thrace_and_present-day_state_borderlines_rev-ru.png/640px-Thrace_and_present-day_state_borderlines_rev-ru.png&w=640&q=50)
Тракія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тра́кія (па-грэцку: Θράκη, па-баўгарску: Тракия, па-турэцку: Trakya, па-лацінску: Thracia) — гістарычная й геаграфічная вобласьць на ўсходзе Балканаў. Цяпер, у адпаведнасьці зь Лязанскаю мірнаю дамоваю 1923 году, падзеленая паміж трыма дзяржавамі: Баўгарыяй (Паўночная Тракія, таксама вядомая як Верхнетракінская нізіна), Грэцыяй (уласна сучасная грэцкая правінцыя Тракія, таксама гістарычна вядомая як Заходняя Тракія) і Турэччынай, якой адышла Ўсходняя Тракія разам з найбуйнейшым мэгаполісам рэгіёну — Канстантынопалем.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/75/Thrace_and_present-day_state_borderlines_rev-ru.png/320px-Thrace_and_present-day_state_borderlines_rev-ru.png)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/91/Post_Roman_Balkans.jpg/640px-Post_Roman_Balkans.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/55/Ethnographic-map-Thrace-1912.jpg/640px-Ethnographic-map-Thrace-1912.jpg)
У геаграфічным цэнтры Тракіі знаходзіцца важны транспартны вузел — турэцкі горад Эдырнэ (гістарычны Адрыянапаль). У сучасным рэгіёне пражываюць каля 13 млн чалавек, у тым ліку каля 10 мільёнаў туркаў, каля 1 мільёна баўгараў і 0,2 млн грэкаў.