![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/38/The_Old_Testament_Trinity_17th_c.jpg/640px-The_Old_Testament_Trinity_17th_c.jpg&w=640&q=50)
Тройца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьвята́я Тро́йца — цэнтральны хрысьціянскі догмат, паводле якога Бог — Адзіны па Сваёй сутнасьці, але існуе ў трох Асобах (Іпастасях) — Айца, Сына і Сьвятога Духа. Вучэньне аб Тройцы бярэ вытокі ў Старым Запавеце, але канчаткова выяўлена ў Новым Запавеце.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Тройца (неадназначнасьць).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/38/The_Old_Testament_Trinity_17th_c.jpg/320px-The_Old_Testament_Trinity_17th_c.jpg)
Маючы прадпасылкі ў Сьвятым Пісаньні, гэты догмат патрабаваў канчатковай фармулёўкі й пачаў распрацоўвацца ў канцы II ст. ў сувязі з фармаваньнем адзінай япіскапальнай царквы. У пэрыяд фармаваньня вучэньня аб Тройцы вяліся вострыя дыскусіі, так званыя трынітарныя спрэчкі. Адносную тэалягічную завершанасьць догмат аб Тройцы атрымаў ў III ст. і быў замацаваны на I (325) і II (381) Усяленскіх саборах. У 381 годзе ўведзена сьвята Тройца (Сёмуха).
У адрозьненьне ад праваслаўя каталіцызм сьцьвярджае, што Сьвяты Дух зыходзіць ня толькі ад Айца, але й ад Сына. Вучэньне аб Тройцы распрацоўваў Аўгусьцін Блажэнны, які трактаваў Тройцу як вечнае Божае самапазнаньне й любоў. Догмат аб Тройцы адмаўляўся ў антытрынітарных вучэньнях (антытрынітарыі). Тройца зьяўляецца адным з самых распаўсюджаных сюжэтаў у іканапісе. Сымбаль Тройцы — выява трох анёлаў.