«Тэхнапарк» — станцыя Замаскварэцкай лініі Маскоўскага мэтрапалітэну на ўчастку «Аўтазаводская» — «Каломенская».
More information Станцыя «Тэхнапарк», Замаскварэцкая лінія ...
Close
Неабходнасьць станцыі — актыўнае будаўніцтва ў раёне Нагацінскай поймы тэхнапарка, які будзе ўключаць у сябе бізнэс-цэнтар, гасьцініцу, гандлёвы цэнтар і шэраг забаўляльных установаў. Станцыя будзе разьмяшчацца на наземным прамым гарызантальным участку перагону паблізу Нагацінскага маста, і, па папярэдніх дадзеных, будзе мець канструкцыю з бакавымі плятформамі, аналягічную станцыі «Выхіна». У цяперашні час прапрацаваная геалягічная абстаноўка на ўчастку будучага будаўніцтва, распрацоўваецца праект станцыі і яе зьнешняе архітэктурнае аблічча. Будаўніцтва плянавалася пачаць у 2008 годзе[1]. Прычым «Тэхнапарк» стане адной зь першых станцыяў, пабудаванай на грошы прыватных інвэстараў. Ацэначны кошт будаўніцтва — ад аднаго да двух мільярдаў рублёў[2]. Меркаванае адкрыцьцё станцыі — 2012[3].