![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7b/Peru_location_map.svg/langbe-tarask-640px-Peru_location_map.svg.png&w=640&q=50)
Уайнапутына
Вулькан у Андах (Пэру) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Уайнапуты́на (па-гішпанску: Huaynaputina, ад на кечуа: Wayna — «малады», Putina — «вулькан») — вялікі вулькан, разьмешчаны ў вульканічным нагор’і ў паўднёвым Пэру.
Quick Facts Вышыня, Краіна ...
Уайнапутына | |
Вышыня | 4850 м |
---|---|
Краіна | Пэру |
Горы | Анды |
Геаграфічныя каардынаты | 16°36′30″ пд. ш. 70°51′0″ з. д. |
Месцазнаходжаньне | Макегуа |
Тып | Стратавулькан |
Апошняе вывяржэньне | 1600 |
Уайнапутына на мапе Пэру ![]() ![]() Уайнапутына | |
Close
Вулькан ня мае акрэсьленага горнага профілю, болей падобны да вялікага вульканічнага кратэру. Вядомы катастрафічным вывяржэньнем 19 лютага 1600 року (6 балаў паводле шкалы вульканічных вывяржэньняў), якое было наймацнейшым вывяржэньнем у Паўднёвай Амэрыцы за ўвесь час.
Лічыцца, што гэтае вывяржэньне магло быць прычынаю вялікіх кліматычных зьменаў у хадзе так званага «Малога ледавіковага пэрыяду».