![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/61/Flag_map_of_West_Germany_%25281949%25E2%2580%25931990%2529.svg/langbe-tarask-640px-Flag_map_of_West_Germany_%25281949%25E2%2580%25931990%2529.svg.png&w=640&q=50)
Узьяднаньне Нямеччыны
падзея ў 1990 року / From Wikipedia, the free encyclopedia
Узьядна́ньне Няме́ччыны (па-нямецку: Deutsche Wiedervereinigung) — злучэньне Нямецкай дэмакратычнай рэспублікі (НДР) і Фэдэратыўнай рэспублікі Нямеччыны (ФРН) у 1990 року ў адзіную Нямеччыну. Бэрлін таксама быў злучаны ў адзін горад і стаў сталіцай аб’яднанай дзяржавы. 3 кастрычніка з нагоды сканчэньня аб’яднаньня сьвяткуецца як Дзень нямецкага адзінства (ням. Tag der deutschen Einheit)[1].
- Пра аб’яднаньне Нямецкай імпэрыі 1871 року глядзіце артыкул Аб’яднаньне Нямеччыны.
Заняпад усходненямецкага ўраду пачаўся ў траўні 1989 року пасьля таго, як Вугоршчына першай зь дзяржаваў сацыялістычнага блёку зьняла Жалезную заслону, адкрыўшы мяжу з Аўстрыяй. Празь яе ў Заходнюю Нямеччыну пачаўся масавы сыход усходніх немцаў. Пасьля шэрагу пратэстаў у НДР 18 сакавіка 1990 року адбыліся першыя вольныя выбары, пасьля якіх адбылося падпісаньне аб’яднаўчага пагадненьня[1].
Атрыманая ў выніку ўзьяднаньня Нямеччына зьяўляецца не дзяржавай-пераемніцай, але фактычна ўзбуйненай Заходняй Нямеччынай. Яна захавала сваё становішча ў такіх міжнародных арганізацыях, як Эўрапейская эканамічная супольнасьць (пазьней — Эўрапейскі зьвяз), НАТО і ААН. З зьнікненьнем з палітычнай мапы сьвету Ўсходняй Нямеччыны спыніўся і ейны ўдзел у Варшаўскім пакце ды іншых міжнародных арганізацыях.