Украінская мова
усходнеславянская мова / From Wikipedia, the free encyclopedia
Украі́нская мо́ва (па-ўкраінску: українська мова, IPA: [ukrɑˈjɪɲsʲkɑ ˈmɔwɑ], гістарычныя назвы — рус[ь]кая, русінская[13][14][15]) — нацыянальная мова ўкраінцаў. Адносіцца да славянскай галіны індаэўрапейскай моўнай сям’і. Колькасьць носьбітаў — каля 45 млн, большасьць зь якіх жыве ва Ўкраіне. Зьяўляецца дзяржаўнай мовай ва Ўкраіне[16], адна зь дзяржаўных у Прыднястроўі. Распаўсюджаная таксама ў Беларусі[17], Малдове[18][19], Польшчы[20], Расеі[21][22], Румыніі[23], Славаччыне[24], Казахстане[25], Аргентыне, Бразыліі, Вялікабрытаніі[26], Канадзе[27], ЗША[28] і іншых краінах, дзе жывуць украінцы. Украінскай мовай у сьвеце карыстаюцца ад 41 да 45 млн чалавек, яна зьяўляецца другой або трэцяй славянскай мовай паводле колькасьці носьбітаў (пасьля расейскай і, магчыма, польскай) і ўваходзіць у трэці дзясятак распаўсюджаных моваў сьвету[lower-alpha 3].
Украінская мова | |
українська мова | |
Украінская мова – мова большасьці Украінская мова – мова меншасьці | |
Ужываецца ў | Украіна, Расея, Беларусь, Польшча, Малдова, Славаччына, Румынія, Казахстан |
---|---|
Рэгіён | Усходняя Эўропа |
Колькасьць карыстальнікаў | |
Клясыфікацыя | |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Украіна Прыднястроўе[5] (непрызнаная дзяржава)
Польшча[7] |
Рэгулюецца | Нацыянальная акадэмія навук Украіны: Інстытут украінскай мовы, Украінскі моўна-інфармацыйны фонд, Інстытут мовазнаўства імя А. А. Патэбні |
Статус: | 1 дзяржаўная[d][12] |
Пісьмо | кірыліца |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | uk |
ISO 639-2(Б) | ukr |
ISO 639-2(Т) | ukr |
ISO 639-3 | ukr |
SIL | UKR |
Навука аб украінскай мове завецца лінгвістычнай украіністыкай або ўкраінскай філялёгіяй.
Для запісу ўкраінскай мовы выкарыстоўваюць адаптаваную кірыліцу («грамадзянка»), зрэдку — лацінку ў розных варыянтах. Правілы ўкраінскай мовы рэгулюе Нацыянальная акадэмія навук Украіны, у прыватнасьці Інстытут украінскай мовы НАН Украіны (гісторыя, граматыка, лексыкалёгія, тэрміналёгія, анамастыка, стылістыка і культура маўленьня, дыялекталёгія, сацыялінгвістыка), Украінскі моўна-інфармацыйны фонд НАН (кампутарная лінгвістыка, слоўнікі), Інстытут мовазнаўства імя А. А. Патэбні НАН (украінская мова ў стасунках зь іншымі мовамі). Штогод 9 лістапада ва Ўкраіне адзначаецца Дзень украінскага пісьменства і мовы.