Украінскія Карпаты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Украі́нські Карпа́ты — частка горнае сыстэмы Ўсходніх Карпат у Заходняй Украіне. Яны падзяляюцца на Зьнешнія Ўсходнія Карпаты й Унутраныя Ўсходнія Карпаты. Іхняя даўжыня ад вярхоўяў Сяна да вытокаў Сучавы складае 280 км, шырыня больш за 110 км. Займаюць тэрыторыю Закарпацкае, Львоўскае, Івана-Франкоўскае ды Чарнавіцкае вобласьцей. Агульная плошча горнае сыстэмы — понад 24 тыс. км². Горныя храбты, падзеленыя падоўжнымі катлавінамі і разьмежаваныя глыбокімі папярочнымі далінамі, распасьціраюцца пераважна з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход.