Усеагульны службовы пералік тэрытарыяльнага дзяленьня краіны
дзяржаўны пералік зямельнага дзяленьня ў Польшчы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Усеагульны службовы пералік тэрытарыяльнага дзяленьня краіны (УСПТДК; польск. Krajowy Rejestr Urzędowy Podziału Terytorialnego Kraju (TERYT)[1]) — афіцыйны дзяржаўны рэестар тэрытарыяльнага дзяленьня ў Польшчы, які знаходзіцца ў вядзеньні Галоўнай статыстычнай управы Польшчы(pl).
Быў уведзены распараджэньнем Рады міністраў Польшчы ад 25 сьнежня 1998 року, апублікаваным у Весьніку законаў(pl) № 157 п. 1031[2]. Утрымлівае сыстэмы:
- ідэнтыфікатараў і назваў адзінак адміністрацыйнага дзяленьня TERC10;
- ідэнтыфікатараў і назваў мясцовасьцяў SIMC10;
- статыстычных раёнаў і рэгістрацыйных акруг BREC10;
- адраснай ідэнтыфікацыі вуліцаў, нерухомасьці, будынкаў і кватэраў NOBC10.
Ідэнтыфікатары рэестру служаць абавязковым стандартам тэрытарыяльнай ідэнтыфікацыі для ўправаў, якія вядуць дзяржаўныя рэестры, ужываюцца ў дзяржаўнай статыстыцы, а таксама даюць магчымасьць інтэграцыі дадзеных.
Рэестар ёсьць публічным. Зьвесткі зь яго падаюць ваяводзкія статыстычныя ўправы і ГСУ.