Фартэпіяна
музычны інструмэнт / From Wikipedia, the free encyclopedia
Фартэпія́на — агульная назва клявішна-струнных музычных інструмэнтаў — раяляў і піяніна. Назва паходзіць ад італьянскага forte — «гучна» й piano — «ціха». У большасьці заходнеэўрапейскіх моваў, адрозна ад беларускай, слова fortepiano абазначае толькі старадаўняе фартэпіяна, тады як сучаснае фартэпіяна абазначаецца як piano, klavier і г. д.