Флёра
сукупнасьць відаў расьлінаў на пэўнай тэрыторыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Флёра (па-лацінску: Flora — багіня кветак і вясны) — сукупнасьць відаў расьлінаў, якая склалася гістарычна, на дадзенай тэрыторыі.
Флёра Зямлі налічвае каля 375 тыс. відаў расьлінаў. Флёра Беларусі (у сучасных дзяржаўных межах) — 1550 відаў дзікарослых расьлінаў і 230 замежных у сельскагаспадарчай культуры, садах і парках[1].
Дасьледаваньне флёры — прадмет разьдзела батанікі — флярыстыкі.