Фрыда Калё
мэксыканская малярка / From Wikipedia, the free encyclopedia
Фры́да Калё́ (па-гішпанску: Frieda Kahlo; 6 ліпеня 1907 — 13 ліпеня 1954) — мэксыканская мастачка, жонка Дыега Рывэры. Яна вядомая сваімі шматлікімі партрэтамі, аўтапартрэтамі і працамі, натхнёнымі прыродай і артэфактамі Мэксыкі. Абапіраючыся на народную культуру краіны, яна выкарыстала стыль наіўнага народнага мастацтва, каб дасьледаваць пытаньні ідэнтычнасьці, посткаляніялізму, плоці, клясы і расы ў мэксыканскім грамадзтве[9]. У ейных карцінах часта адлюстроўваюцца моцныя аўтабіяграфічныя элемэнты, якія зьмешваюць рэалізм з фантазіяй. У дадатак да прыналежнасьці да пасьлярэвалюцыйнага руху Мэхікаётль, які імкнуўся вызначыць мэксыканскую ідэнтычнасьць, Калё апісвалі як сюррэалістку або прадстаўніцу магічнага рэалізму[10]. Яна таксама вядомая жывапісам пра свой досьвед хранічнага болю[11].
Фрыда Калё | |
Дата нараджэньня | 6 ліпеня 1907(1907-07-06)[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 13 ліпеня 1954(1954-07-13)[1][2][3][…] (47 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | бронхапнэўманія[d], эмбалія лёгкіх[d] і флебіт[d] |
Месца пахаваньня | |
Занятак | малярка |
Навуковая сфэра | малярства і дзёньнік[d][5] |
Жанры | партрэтнае маляваньне[d][6], аўтапартрэт[d][6][7][8] і партрэт[8] |
Плынь | сюррэалізм[6][8] і магічны рэалізм[6] |
Подпіс | |