Фрэнк Капра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фрэнк Ка́пра (Франчэ́ска Раса́рыё Ка́пра, Фрэнк Ра́сэл Капра; 18 траўня 1897, Палерма, Італія — 3 верасьня 1991) — амэрыканскі кінарэжысэр і прадусар італьянскага паходжаньня, майстар бурлескнай камэдыі, ляўрэат прэміі «Оскар» (1935, 1937, 1939).
Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Фрэнк Капра | |
Frank Capra | |
Фрэнк Капра (1943) | |
Дата нараджэньня | 18 траўня 1897 |
---|---|
Месца нараджэньня | Палерма, Італія |
Дата сьмерці | 3 верасьня 1991 (94 гады) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | інфаркт міякарда |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | рэжысэр |
Жанры | прапагандысцкі фільм[d] і эксцэнтрычная камэдыя[d] |
Дзеці | Frank Capra, Jr.[d] |
Узнагароды | Оскар (1935, 1937, 1939) |
IMDb | ID nm0001008 |
Закрыць
У 1903 годзе пераехаў у ЗША[1]. У 1918 годзе скончыў Каліфарнійскі тэхналягічны інстытут. У 1927 годзе зьняў фільм «Для каханьня Майка» (анг. For the Love of Mike) з Клядэт Кальбэр у галоўнай ролі[2]. Пасьля гэтага фільма пачаў працаваць на кінастудыі Columbia Pictures. За фільм «Гэта здарылася ўночы» (анг. It Happened One Night, 1934) атрымаў Прэмію «Оскар» за найлепшую рэжысуру.