Фрэнк Лойд Райт
архітэктар ЗША / From Wikipedia, the free encyclopedia
Фрэнк Лойд Райт (па-ангельску: Frank Lloyd Wright; 8 чэрвеня 1867, Рычланд-Сэнтар, штат Вісконсін — 9 красавіка 1959, Фінікс, штат Арызона) — амэрыканскі архітэктар, напрамку мадэрн, адзін з найвыбітнейшых архітэктараў ХХ стагодзьдзя. Аркамя таго, Фрэнк Лойд лічыцца дызайнэрам інтэр’ераў, пісьменьнікам і пэдагогам, творчы пэрыяд якога налічваў больш за 70 гадоў. За гэты час Райт спраектаваў больш за тысячу структураў, зь якіх 532 былі пабудаваны.
Фрэнк Лойд Райт | |
Імя пры нараджэньні | Frank Lincoln Wright |
---|---|
Дата нараджэньня | 8 чэрвеня 1867 |
Месца нараджэньня | Рычланд-Сэнтар, Вісконсін, ЗША |
Дата сьмерці | 9 красавіка 1959 (91 год) |
Месца сьмерці | Фінікс, Арызона, ЗША |
Прычына сьмерці | ускладненьне пры хірургічнай апэрацыі[d] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | архітэктура |
Навуковая сфэра | архітэктура |
Месца працы | |
Плынь | мадэрн |
Працы | Робі-Гаўс, Фолінгўотэр, Джонсан-Ўокс-Білдынг, Музэй Гугенгайма, Ўэсткот-Гаўс |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Райт чэрпаў натхненьне з прыроды, да сваіх працаў ужываў пераважна прыродныя будаўнічыя матэрыялы. І нягледзячы на тое, што ягоную творчасьць адносяць да стылю мадэрн, ён сам сябе зь ім не асацыяваў і не падзяляў захапленьня функцыянальнасьці архітэктурнага мастацтва, яго можна назваць прадвесьнікам арганічнай архітэктуры, ці архітэктуры цесна зьвязанай з прыродай. Такую філязофію ён найлепш увасобіў у створаным у 1935 годзе доме «Фолінгўотэр», які быў названы лепшай працай усіх часоў амэрыканскай архітэктуры[2]. Зьяўляючыся па сутнасьці заснавальнікам арганічнай архітэктуры, Райт згуляў ключавую ролю ў архітэктурных рухах ХХ стагодзьдзя, ён паўплываў на тры пакаленьні архітэктараў па ўсім свеце праз свае працы[3]. Ягоныя пабудовы характарызуюцца прастатой стылю і функцыянальнасьці, зьвязанай з навакольлем, але ён не адмаўляўся і ад манумэнтальных формаў, як прыклад «Civic Center» у Марын Каўнці, Каліфорнія.
Акрамя сваіх дамоў, Райт распрацаваў арыгінальныя і наватарскія офісы, цэрквы, школы, хмарачосы, гатэлі, музэі і іншыя будынкі. Ён часта распрацоўваў элемэнты інтэр’еру для гэтых будынкаў, а таксама мэблю і вітражы. Райт напісаў 20 кнігаў і шмат артыкулаў і быў папулярным выкладчыкам, выступаючы ў ЗША і Эўропе. У 1991 голдзе Фрэнк Лойд Райт быў прызнаны Амэрыканскім інстытутам архітэктараў найвыбітным амэрыканскім архітэктарам усіх часоў і народаў[2]. У 2019 годзе шэраг ягоных працаў быў занесены у сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
Выхаваны ў сельскай мясцовасьці штату Вісконсін, Райт навучаўся будаўніцтву ў Вісконсінскім ўнівэрсытэце ў Мадысане, а затым у Чыкага быў вучнем архітэктараў Джозэфа Лімана Сылзбі і Луіса Салівана. Ён адкрыў уласную пасьпяховую практыку ў Чыкага ў 1893 годзе, пабудаваўшы дом і студыю ў Оўк-Парку, штат Іліной. Райт меў даволі насычанае асабістае жыцьцё. Ён пакінуў сваю першую жонку Кэнтрын Лі Тобін разам зь дзецьмі, каб сустракацца з Мамай Бортўік, якую потым нечакана забілі ў маёнтку Райта ў 1914 годзе. Затым Райт абраўся шлюбам з другой жонкай Мірыям Ноэл, аднак меў адносіны з Альгіванай Лазавіч, якая пазьней стала ягонай трэцяй жонкай у 1928 годзе.